Брэст. Гомель. Брэсцкая вобласць
Брэст У Брэсце пачаліся работы па стварэнні музея гарадской яўрэйскай абшчыны. Як паведаміў старшыня праўлення абшчыны Барыс Брук, гэта будзе першы такі музей у абласных цэнтрах Беларусі. Створаны савет, куды ўвайшлі вучоныя-гісторыкі і актывісты абшчыны, якія будуць кіраваць зборам і сістэматызацыяй матэрыялаў. Дасланы звароты яўрэям, выхадцам з Брэста, якія жывуць за мяжой, з просьбай даць фотаздымкі і дакументы для будучага музея. “Мы хочам паказаць гісторыю абшчыны праз лёсы канкрэтных людзей. У аснову музея будзе пакладзена дакументальная выстава “Яўрэі Брэста, якая пачала стварацца шэсць гадоў таму Брэсцкім абласным культурна-асветным цэнтрам “Халакост, — зазначыў Б. Брук. Плануецца, што музей будзе адкрыты ў памяшканні гарадской яўрэйскай абшчыны. Асобныя яго раздзелы будуць прысвечаныя славутым ураджэнцам Брэста, у прыватнасці, вядомаму палітычнаму дзеячу, які стаяў ля вытокаў стварэння Дзяржавы Ізраіль, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Менахему Бегіну, доктару філасофіі і матэматыкі, асістэнту, паплечніку і сааўтару шэрагу навуковых работ Альберта Эйнштэйна — Якаву Громеру, першаму яўрэю ў Беларусі, які абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны (1743 год), Мееру Абрагамовіцу.
БрэстУ Брэсце пачаліся работы па стварэнні музея гарадской яўрэйскай абшчыны. Як паведаміў старшыня праўлення абшчыны Барыс Брук, гэта будзе першы такі музей у абласных цэнтрах Беларусі. Створаны савет, куды ўвайшлі вучоныя-гісторыкі і актывісты абшчыны, якія будуць кіраваць зборам і сістэматызацыяй матэрыялаў. Дасланы звароты яўрэям, выхадцам з Брэста, якія жывуць за мяжой, з просьбай даць фотаздымкі і дакументы для будучага музея. “Мы хочам паказаць гісторыю абшчыны праз лёсы канкрэтных людзей. У аснову музея будзе пакладзена дакументальная выстава “Яўрэі Брэста, якая пачала стварацца шэсць гадоў таму Брэсцкім абласным культурна-асветным цэнтрам “Халакост, — зазначыў Б. Брук. Плануецца, што музей будзе адкрыты ў памяшканні гарадской яўрэйскай абшчыны. Асобныя яго раздзелы будуць прысвечаныя славутым ураджэнцам Брэста, у прыватнасці, вядомаму палітычнаму дзеячу, які стаяў ля вытокаў стварэння Дзяржавы Ізраіль, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Менахему Бегіну, доктару філасофіі і матэматыкі, асістэнту, паплечніку і сааўтару шэрагу навуковых работ Альберта Эйнштэйна — Якаву Громеру, першаму яўрэю ў Беларусі, які абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны (1743 год), Мееру Абрагамовіцу.
ГомельАдміністрацыя гомельскага палацава-паркавага ансамбля звярнулася да гараджан з просьбай зрабіць унёсак у набыццё новага кола агляду.
Стары атракцыён знаходзіўся ў аварыйным стане і быў дэмантаваны каля двух гадоў таму.
Як паведаміў генеральны дырэктар палацава-паркавага ансамбля Алег Рыжкоў, кошт новага кола агляду складае прыкладна 2 млн. еўра. Яно мае вышыню 54 метра і будзе ў паўтара разы большае за
стары атракцыён. Такім чынам, адпачывальнікі змогуць разгледзець не толькі старую частку горада, але і новыя мікрараёны.
“Дзяржаўны бюджэт не зможа ўнесці столькі грошай на кола агляду, таму мы звяртаемся да жыхароў горада, кіраўнікоў прадпрыемстваў з просьбай дапамагчы ў набыцці любімага
гамяльчанамі атракцыёна. Папярэдне мы праводзілі апытанне гараджан, многія падтрымліваюць ідэю. Раней гараджане бралі ўдзел у рэканструкцыі палаца Румянцавых і Паскевічаў, аплаціўшы каля 30 працэнтаў
кошту работ, — падкрэсліў А. Рыжкоў.
Ахвяраванні ўжо можна пералічваць на дабрачынны рахунак. Прыватным асобам і супрацоўнікам прадпрыемстваў, якія зробяць значны ўнёсак у набыццё кола агляду, абяцаныя льготы і бясплатныя
білеты на катанне. Пастаўшчык пакуль не выбраны, але дырэктар гісторыка-культурнай установы заўважыў, што найбольш якасна такія атракцыёны вырабляюцца ў Італіі.
Брэсцкая вобласцьУ Брэсцкай вобласці ў 2009 годзе плануецца адкрыць аддзяленне медыка-сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку.
Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку Міхаіл Антоненка, разглядаюцца варыянты,
дзе будзе створана такое аддзяленне. Сярод іх базы Брэсцкага эксперыментальнага вучэбна-метадычнага цэнтра, санаторыяў “Белая Вежа (Камянецкі раён), “Бярэсце
(Брэсцкі раён).
Плануецца, што па 10 інвалідаў з усёй вобласці будуць прыязджаць у аддзяленне на тэрмін ад трох тыдняў да месяца. За гэты час яны пройдуць спецыяльную праграму паглыбленай
сацыяльна-бытавой і медыцынскай рэабілітацыі.
“Асаблівую ўвагу мы будзем надаваць людзям, якія нядаўна страцілі зрок. Гэта дазволіць ім хутчэй адаптавацца да новых умоў жыцця, больш паспяхова інтэгравацца ў грамадства,
працаўладкавацца, — сказаў М. Антоненка.
Паводле яго слоў, гэта будзе ўжо трэцяе ў рэспубліцы аддзяленне медыка-сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку. Раней яны былі створаны ў Мінскай і Віцебскай абласцях.