Брэст: замест стыхійнай стаянкі — сучасную пляцоўку

Калектыўны зварот за добраўпарадкаванне тэрыторыі ў мікрараёне Кавалёва падпісала ўжо больш за 100 жыхароў Брэста. На месцы стыхійнай стаянкі мясцовыя жыхары хочуць бачыць сучасную пляцоўку, дзе знайшлося б месца і паркоўцы аўтамабіляў і зялёнай зоне, паведамляе прэс-служба кампаніі «За наш горад».

21979216_1645937762124984_2075239824_n.jpg


«Мы просім гарадскія ўлады абсталяваць тэрыторыю паміж дамамі па вул. Луцкая і алеяй Дзмітрыя Гвішіані пад аўтамабільную паркоўку з цвёрдым пакрыццём, добраўпарадкаваць пешаходныя дарожкі, закласці зялёныя зоны. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню якасці жыцця берасцейцаў», — пракаментаваў сітуацыю Сяргей Мазан, ініцыятар звароту, актывіст кампані «За наш горад».

21935592_1645937775458316_2076586456_n.jpg


У сваім звароце гараджане просяць уключыць гэтую тэрыторыю ў планы па добраўпарадкаванню на 2018 год у рамках падрыхтоўкі да святкавання Тысячагоддзя Брэста.
У Брэсцкай вобласці ў межах кампаніі «За наш горад» грамадскія актывісты аказваюць дапамогу жыхарам рэгіёнаў у вырашэнні мясцовых праблем.