Бязвіз па-беларуску: польскага святара не пусцілі ў Беларусь
Польскага каталіцкага святара Рышарда Уманскага з Чанстаховы, які па бязвізавым рэжыме спрабаваў патрапіць у Беларусь, не пусцілі ў краіну.
Пра гэта карэспандэнту Krynica.info паведаміла старшыня неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс.
Святар накіроўваўся ў Беларусь у рамках бязвізавага рэжыму, які ахоплівае заходнюю частку Гродзенскай вобласці, аднак на памежным пункце яму паведамілі, што яму забаронены ўезд у краіну. Ксёндз Рышард Уманскі ехаў на ўрачыстасці з нагоды 30-годдзя СПБ, якія пройдуць у Горадні 28 ліпеня.
“Чаму яму забаронены ўезд? Калі ўсе могуць уязджаць, калі дакументы гатовыя? А тут адмова ва ўездзе”, — адзначыла Анжаліка Борыс.
Паводле яе, ксёндз Рышард Уманскі раней ужо бываў у Беларусі, і праблем у яго не было.