«Белыя халаты»: у Барысаве затрымалі лекара-неўролага Аляксандра Цялегу

Учора ў Барысаве затрымалі лекара-неўролага Аляксандра Цялегу. ТГ-канал «Белыя халаты» распавядае, што пры затрыманні доктара збілі, а потым адвезлі ў Гродна, дзе памясцілі ў СІЗА.

181454332_1461016967573535_5299236130085861991_n.jpg

Паводле інфармацыі чытачоў «БХ», у панядзелак у сваёй кватэры быў затрыманы лекар-неўролаг Аляксандр Цялега. Пры затрыманні яго нібыта збілі, пасля чаго адвезлі ў гарадзенскі СІЗА.

«У Барысаве гэтага лекара ўсе ведаюць. Можа ў Гродне хто небудзь у СІЗА зможа перадаць яму цёплыя рэчы. Павезлі доктара літаральна ў ніжняй бялізне», — прыводзіць крыніца словы сваіх чытачоў.

З чым звязана затрыманне, не паведамляецца.