Беларускае выданне ўвайшло ў шорт-ліст прэстыжнай журналістскай прэміі
Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

Беларускае выданне @mediazona_by ўвайшло ў шорт-ліст прэстыжнай журналістскай прэміі European press prize, таксама вядомай як «еўрапейскі Пулітцер», з тэкстам пра тое як сілавікі збівалі пратэстоўцаў.
Расследаванне грунтуецца на злітых са Следчага камітэта архівах траўмаў.
У мінулым годзе упершыню за ўвесь час існавання European press prize ў шорт-ліст ўвайшло беларускае выданне — гэта было @euroradio з рэпартажам пра «дзень цвярозасці» у невялікім мястэчку Лоеў.