Беларусам прапаноўваюць выйграць дзіцячыя цішоткі з беларускімі надпісамі

Мілата.

facebook.com

facebook.com

На фэйсбук-старонцы ініцыятывы «Апранайся па-беларуску, дзетка!» з'явілася інфармацыя пра розыгрыш дзіцячых цішотак. Аўтары пазначаюць, што выйграць такую цішотку зммогуць першыя 25 чалавек, якія выканаюць умовы розыгрыша.
«Выйграць дзiцячую цiшотку з адным з пяцi надпiсаў па-беларуску змогуць першыя 25 чалавек, якiя:- лайкнуць нашую старонку i гэты пост- зробяць рэпост i запросяць сваiх сяброў упадабаць старонку- напiшуць нам у прыватныя паведамленнi: "Хачу цiшотку" (так мы зможам пабачыць тых, хто хоча выйграць цiшотку, а не проста нас упадабаў)», — паведамляюць арганізатары розыкрыша.


Дзіцячыя цішоткі з малюнкамі і надпісамі па-беларуску з'явіліся ў выніку конкурса ідэяў, які ладзіла ініцыятыва «Апранайся па-беларуску, дзетка!» супольна з Асамблеяй НДА ў межах кампаніі «Зробім лепш 2020». У выніку конкурса былі адабраныя працы трох самых крэатыўных і актыўных удзельнікаў і надрукаваныя на дзіцячых цішотках.
Як перакананыя аўтары ініцыятывы, «беларускай мовы зашмат не бывае і цяпер яе будзе яшчэ больш — на дзіцячых цішотках».
Паводле facebook.com