«Белаэранавігацыю» могуць адключыць ад глабальнай сістэмы авіяданых

«Белаэранавігацыю» хочуць адключыць ад глабальнай сістэмы авіяданых, але для кампаній «істотна нічога не зменіцца», сцвярджае дырэктар дэпартамента па авіяцыі Беларусь Арцём Сікорскі.

depositphotos_19455709_l_2015_1250x833.jpg


«Гэта сапраўды так, гэта не чуткі. Праца вядзецца. Нашы партнёры з Еўропы прамым тэкстам кажуць пра прычыны гэтых дзеянняў», — цытуе выказванне Сікорскага АФН.

Па яго словах, партнёры тлумачаць гэта паступленнем «палітычнай каманды».

«Прамым тэкстам скажу, на гэта ёсць супрацьдзеянне. Мы прапануем кампаніям працаваць наўпрост праз "Белаэранавігацыю". Калі раней мы працавалі праз нашых еўрапейскіх партнёраў, то зараз гэта будзе праца наўпрост праз "Белаэранавігацыю". Істотна для авіякампаній нічога не зменіцца», — запэўніў ён.

Белаэранавігацыя знаходзіцца пад санкцыямі пасля прымусовай пасадкі ў Мінску рэйса авіякампаніі Ryanair.

Еўрапейская база даных AIS (EAD) уяўляе сабой найбуйнейшую ў свеце даведачную аэранавігацыйных даных. Карыстальнікам базы прадастаўляецца імгненны доступ да інфармацыі ECAC (Еўрапейская канферэнцыя грамадзянскай авіяцыі), NOTAM (паведамленні для пілотаў самалётаў), PIB (бюлетэні перадпалётнай інфармацыі), AIP (зборнік аэранавігацыйнай інфармацыі) і іншых паведамленняў пілотаў і дыспетчараў, якія ў канчатковым выніку забяспечваюць бяспеку палётаў.

Гэта значыць AIS (EAD) прадастаўляе актуальную інфармацыю пра змены ў паветранай прасторы, даступных для пасадкі ўзлётна-пасадачных палос, працы аэрапортаў, свабодных паветраных калідорах і іншай неабходнай інфармацыі.

Сур'ёзна «нічога не зменіцца»?