БХД абвяшчае конкурс дзіцячых малюнкаў “Моцная сям'я — моцная Беларусь”!
15 траўня 2013 года святкуецца Міжнародны дзень сям’і. Кампанія “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” “За сямейныя каштоўнасці” абвяшчае конкурс на лепшы дзіцячы малюнак “Моцная сям'я — моцная Беларусь”.
Малюнкі можна дасылаць да 12 траўня на паштовую скрыню: 220123, а/с 324, ці перадаць асабіста, папярэдне патэлефанаваўшы па нумары +375291835279 begin_of_the_skype_highlighting
БЕСПЛАТНО +375291835279 end_of_the_skype_highlighting ці +375291673435 begin_of_the_skype_highlighting
БЕСПЛАТНО +375291673435 end_of_the_skype_highlighting.
Падчас сямейнай вечарыны, якая адбудзецца ўвечары 15 траўня, будзе арганізавана выстава малюнкаў і абвешчаныя пераможцы. Лепшыя мастакі атрымаюць падарункі і салодкія
пачастункі.
Малюйце! Дасылайце! Далучайцеся да падрыхтоўкі і святкавання Дня сям’і!
Любоў да Беларусі пачынаецца з сям’і.