«Барысаўскія навіны» прызнаныя экстрэмісцкім матэрыялам
У рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговае папаўненне. На гэты раз экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнана прадукцыя інтэрнет-рэсурсу "Барысаўскія навіны".
"Па заяве пракуратуры Барысаўскага раёна інфармацыйная прадукцыя Інтэрнэт-рэсурсу "Барысаўскія навіны" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Раней аналагічнае рашэнне было прынята ў дачыненні да іншага барысаўскага сайта — Ex-Press, нагадвае reform.by.