ТГ-канал і сацсеткі «Нашай Нівы» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Сёння выданню споўнілася 115 гадоў
«Падарунак» да юбілею.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Telegram-канал «Нашай Нівы», яе аналагі ў сацыяльных сетках экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Сёння выданне адзначае 115-ю гадавіну свайго заснавання.
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Мінінфарм, гэтая інфармацыя пакуль што не з'явілася, паведамляе «НН».