Баранавіцкага блогера асудзілі на чатыры гады калоніі за фразу ў відэароліку

Таксама блогера прызналі вінаватым у нявыплаце аліментаў і паклёпе.

juryj_czudzinovicz.jpg

Баранавіцкага блогера асудзілі на чатыры гады калоніі за фразу ў роліку.
Блогер Юрый Чудзіновіч, паводле версіі абвінавачання, у адным са сваіх ролікаў выказаўся ў адрас расійскіх ваенных:
«Прапаную [расійскім вайскоўцам] прыбрацца [з Беларусі], чым хутчэй, тым лепш. У адваротным выпадку мы пачнем паліць гэтыя базы. (…) Чым мы хутчэй пазбавімся ад акупацыйных войскаў, тым хутчэй вызвалім Беларусь».
Таксама блогера прызналі вінаватым у нявыплаце аліментаў і паклёпе на работніцу баранавіцкай гімназіі (па артыкуле аб «паклёпе» на гэтую ж працаўніцу нядаўна асудзілі і блогера Вольгу Такарчук).