«Бадзёры, пазітыўны, вясёлы». Адвакат сустрэлася з Раманам Пратасевічам
Адвакат Рамана Пратасевіча Інэса Аленская праз чатыры дні пасля затрымання сустрэлася са сваім падабаронным.
Як заявіла БелаПАН абаронца, у Пратасевіча «усё добра, ён бадзёры, пазітыўны і вясёлы, хвалявацца няма чаго».
З-за падпіскі аб невыдаванні адвакат, па яе словах, не можа
сказаць, дзе менавіта знаходзіцца Пратасевіч і ў якім статусе.
«Аб'ём звестак, якія я не магу выдаваць, мне не
даведзены, таму больш нічога не магу паведамляць», — сказала Аленская.
Паводле TUT.BY.