Актывісты “Гавары праўду!” упарадкавалі наваколле Дамачаўскага возера
Актывісты грамадскай кампаніі “Гавары праўду!” Берасцейскага раёна правялі акцыю па ўборцы пляжнай зоны Дамачаўскага возера.
Упарадкавалі таксама прылеглую да яго тэрыторыю ад бытавога смецця, якое засталося пасля купальнага сезона, кажа актывіст кампаніі Анатоль Новік:
— 12 чалавек цягам трох з паловай гадзін сабралі 15 100-літровых пакетаў смецця і вывезлі іх на сметнік. Такія мерапрыемствы не толькі карысныя з экалагічнага пункту гледжання, але і станоўча ўплываюць на задзіночанне чальцоў каманды. Акцыя была завершана пікніком на прыбранай тэрыторыі.
Удзельнікі акцыі звярнуліся да новага старшыні Дамачаўскага выканаўчага камітэта з просьбаю паставіць на прыбярэжнай паласе кантэйнеры для смецця. Ім паабяцалі, што кантэйнеры будуць у чарговым купальным сезоне.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота greenpatrol.ru