Афіцыйна: У святкаванні 3 ліпеня прынялі ўдзел 3% беларусаў
Прыгожыя лічбы.
Телеграм-канал МУС апублікаваў афіцыйныя лічбы удзельнікаў учорашняга свята 3 ліпеня. На тэрыторыі Беларусі адбылося 361 святочнае мерапрыемства, у якіх прынялі ўдзел каля 300 тысяч чалавек.
Паводле звестак Белстата на 1 студзеня 2020 ды ў Беларусі пражывае крыху больш за 9 мільёнаў 408 тысяч чалавек. Гэта значыць 300 тысяч чалавек — гэта крыху больш, чым 3% ад усіх жыхароў Беларусі. Дзіўнае супадзенне заўважыў фатограф Сяргей Гудзілін.
Сацсеткі ўчора не налічылі на гарадскім свяце ў Мінску і трох адсоткаў жыхароў.