Адразу дзве партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт затрымалі ў Літве
На мінулым тыдні літоўскія мытнікі затрымалі дзве партыі кантрабандных цыгарэт з Беларусі. Адну везлі ў аўтамабілі пад выглядам макарон, другую — у грузавым цягніку.

12 лістапада ў пункце пропуску «Лаварышкес» мытнікі знайшлі 400 пачкаў цыгарэт Queen Menthol у аўтамабілі, які вёз у Калінінград расійскія макароны.
Другую партыю — 44 скрынкі Minsk Capital QS — выявілі ў вагоне грузавога цягніка на станцыі Кяна, паведамляе крымінальная мытная служба Літвы.

Паводле reform.by.