Адхілена ад сваіх пасад усё кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра
У Беларусі адхілена ад сваіх пасад усё кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра. Гэтая спецслужба з’яўляецца рэгулятарам інтэрнэту ў нашай краіне.
Пра нечаканую сітуацыю ў ААЦ было паведамлена 13 кастрычніка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі з удзелам кіраўнікоў сілавых структур. Было заяўлена, што на даручэнне кіраўніка дзяржавы працавала камісія, якая вывучала дзейнасць Аператыўна-аналітычнага цэнтра і мае прэтэнзіі да яго кіраўніцтва, праводзіцца расследаванне выяўленых фактаў. Службовыя асобы (начальнік ААЦ — Сяргей Шпегун, намеснікі — Генадзь Бялкоў і Канстанцін Шульган) адхіленыя ад сваіх пасад да яго заканчэння, інфармуе БЕЛТА.
Таксама стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка разгледзеў шэраг крымінальных спраў, якія ён трымае на асабістым кантролі. Ім былі разгледжаны і аператыўна-следчыя матэрыялы ў адносінах працы неназваных у паведамленні кіраўнікоў рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў, супрацьпраўных дзеянняў асобных праваахоўнікаў. Пра гэтыя факты і ішла гаворка на нарадзе. Лукашэнка адзначыў, што перад тым, як прымаць рашэнні, хацеў бы паслухаць меркаванні прысутных сілавікоў