Адбудзецца канферэнцыя па праблемах увекавечвання памяці ахвяраў сталінізму

Напрыканцы лютага ў Мінску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя па праблемах пошуку ў Беларусі месцаў згубы ахвяраў сталінізму і ўвекавечвання іх памяці.



kurap.jpg

Такое рашэнне было прынята 23 студзеня ў Мінску на чарговым пасяджэнні грамадскай ініцыятывы “За ўратаванне мемарыялу Курапаты" па прапанове Ігара Кузняцова.

Да ўдзелу ў канферэнцыі будуць запрошаны гісторыкі і краязнаўцы, грамадскія дзеячы і палітыкі, мастакі і літаратары, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных структур.

Па прапанове мастака Алеся Цыркунова да канферэнцыі будзе падрыхтавана адмысловая выстава.

Свае меркаванні па ўдзелу ў канферэнцыі і назвы тэмаў запланаваных выступаў можна накіроўваць на электронны адрас memorial.bel@gmail.com