8 кастрычніка аэрапорт Горадні пачынае чартэрную праграму ў Егіпет
Ужо ў панядзелак адбудзецца першы чартэрны рэйс з Горадні ў Хургаду. Неўзабаве з Горадні беларускія турысты змогуць паляцець і ў Шарм эль-Шэйх — паведамляе Белсат.
Палёты будуць выконвацца на самалёце Boeing-737, які можа ўзяць на борт 148 пасажыраў. На першы рэйс усе месцы выкупленыя, паведамляе выданне grodnonews.by.
Чартэры «Белавія» Горадня – Хургада будуць лётаць па панядзелках і чацвяргах да 25 сакавіка.
Палёты ў Шарм эль-Шэйх пачнуцца ў канцы кастрычніка.