34 гадавіна Чарнобыльскай катастрофы анлайн

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" падрыхтавала праграму анлайн-мерапрыемстваў, прымеркаваных да 34-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

kinozal__2_.jpg


22 красавіка ў 20:00 усе жадаючыя змогуць далучыцца да сумеснага кінапрагляду карціны "Сталкеры Чарнобыля: даследчыкі пост-апакаліпсісу". У фільме праект Культура Супраціву даследуе падпольнае жыццё Чарнобыльскай зоны адчужэння, якая ў апошні час прыцягвае ўсё больш аматараў экстрэмальных відаў спорту і турыстычных кампаній. Ён ужо атрымаў узнагароду "Лепшы дух прыгод" на Шэфілдскім кінафестывалі прыгод. Прагляд будзе даступны на старонцы Экадома ў Facebook і на youtube канале.


З 23 красавіка запускаецца серыя падкастаў "Осадочек остался" — аб праблемах будаўніцтва Беларускай АЭС, наступствах Чарнобыльскай аварыі, пра гісторыю пратэстнага антыядзернага руху. Пяць выпускаў падкастаў на гэтыя і іншыя тэмы можна будзе знайсці на сайце Экадома.

podkast_2__2_.jpg


24 красавіка у 12:00 адбудзецца анлайн-дыскусія “Эканоміка БелАЭС — ці выгадны пуск?" па матэрыялах расследавання Беларускай антыядзернай кампаніі. Для ўдзелу неабходная анлайн-рэгістрацыя.

diskussija__2_.jpg


26 красавіка у 20:00 будзе арганізаванае анлайн-абмеркаванне фільма "Сталкеры Чарнобыля" з рэжысёркай Іарай Лі. А таксама спецыяльныя госці — Сіндзі Фолкер, спецыяліст па радыяцыі і здароўю з Beyond Nuclear (ЗША) і Віталь Серветнік, сустаршыня РСоЭС (Расія) — раскажуць аб асноўных праблемах атамнай прамысловасці.