19 верасня Ізраіль адмяняе візы для беларусаў
Знаходзіцца на тэрыторыі Ізраіля беларусы змогуць паўгода.
— Пагадненне аб адмене візавага рэжыму зроблена па той жа схеме,
па якой Ізраіль адмяніў візы з Расіяй і Украінай. Грамадзяне нашых краін змогуць на працягу 180 дзён, гэта значыць паўгода, знаходзіцца на тэрыторыі адпаведна Ізраіля або Беларусі без афармлення
візы, — заявіў учора ў Віцебску надзвычайны і паўнамоцны
амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, перадае БелТА.
Знакавая падзея для грамадзян дзвюх краін адбудзецца ў памяшканні Міністэрства замежных спраў Беларусі. Подпісы пад дакументам паставяць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр
абсорбцыі Ізраіля, сустаршыня ізраільска-беларускай камісіі па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве Софа Ландвер.
Амбасадар Ізраіля звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што з моманту падпісання дагавора да ўступлення яго ў сілу неабходны некаторы час для праходжання тэхнічных працэдур. Аб дні ўступлення ў сілу
дагавора будзе паведамлена дадаткова.