1167 выпадкаў каронавіруса ў Беларусі за суткі. І гэта толькі афіцыйна

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі ў краіне зафіксавана 1167 выпадкаў каронавіруса. Гэта максімум за ўвесь час пандэміі.

Аляксандр Каралькоў / РГ

Аляксандр Каралькоў / РГ

За ўвесь час зарэгістравана 111 622 выпадкі захворвання, выздаравелі і выпісаныя 93 570 пацыентаў, праведзена 2 814 373 тэсты.
З пачатку пандэміі каронавіруса ад хваробы памерлі 1033 пацыенты.
Учора колькасць выяўленых інфікаваных кавідам склала 1098 чалавек, максімум падчас першай хвалі дасягаў 973 выпадкі ў дзень.
У шэрагу гарадоў і раёнаў краіны ўведзены масачны рэжым.