Знешні дзярждоўг Беларусі дасягнуў 12,8 млрд долараў

Сёлета асноўным крэдыторам Беларусі была Расія.

Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня 2014 года склаў  12,8 млрд долараў. Ён павялічыўся з пачатку года на 352,7 млн долараў, або на 2,8 працэнта (з улікам курсавых розніц).

У студзені-лістападзе 2014 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму  4 млрд 937,5 млн долараў. У тым ліку  4 млрд 489,8 млн долараў прыцягнута ад урада і банкаў Расійскай Федэрацыі, 402,5 млн долараў — ад банкаў КНР, 44,9 млн долараў — ад МБРР,  0,3 млн долараў — ад ЕБРР.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку года склала  4 млрд 230,6 млн долараў.

У 2015 годзе Беларусь мусіць сплаціць па знешняму доўгу 3 млрд долараў.

БЕЛТА