Арменія сёння афіцыйна далучылася да Еўразійскага эканамічнага саюзу. На чарзе — Кыргыстан, В'етнам ды Індыя
Арменія сёння афіцыйна далучылася да Еўразійскага эканамічнага саюзу (ЕАЭС), дамова аб стварэнні якога ўступіла ў сілу напярэдадні.
Такім чынам, у аб’яднанне цяпер уваходзяць чатыры дзяржавы — Расія, Беларусь, Казахстан і Арменія. На тэрыторыі ЕАЭС забяспечваецца свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы.
Агульных межаў з краінамі мытнага саюзу Арменія не мае. Па гэтай прычыне ў дамовы аб далучэнніі адзначаецца асаблівы парадак праходжання грузаў паміж замежнымі дзяржавамі і сябрамі саюзу. Пераходны перыяд для адаптацыі законаў і ўніфікацыі мытных правілаў разлічаны на восем гадоў. У сувязі з далучэннем да ЕАЭС Арменія пачне перамовы з сябрамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі аб змене сваіх абавязальніцтваў у рамках СГА.
Еўразійскі эканамічны саюз адкрыты для ўступу іншых дзяржаваў. Так, наступным сябрам аб’яднання, ужо ў траўні гэтага году, стане Кыргыстан. Пазней у ЕАЭС павінны таксама ўступіць Ізраіль, Індыя, Турцыя, В'етнам і Узбекістан.
Ва ўстаноўчых дакументах асабліва падкрэсліваецца, што новае аб’яднанне з'яўляецца эканамічным і выключае які-небудзь палітычны складнік.