За «высокія цэны» заведзена ўжо больш за 40 крымінальных спраў
Больш за сорак крымінальных спраў узбудзілі ў Беларусі з-за «неабгрунтаванага падвышэння цэн», 16 чалавек з-за гэтага змясцілі пад варту, паведамляе «Е*рарадыё» са спасылкай на дзяржаўных прапагандыстаў.
Усяго правяральнікі прайшліся ўжо больш чым па тысячы гандлёвых аб'ектаў.
Так, прыкладам, у Гомелі крымінальную справу ўзбудзілі
супраць «прыватніка» — за высокія, на думку службоўцаў, цэны на
хлебабулачныя вырабы. У Кобрыне крыміналка пагражае прадпрыемцу за
тое, што раслі цэны на хлеб, грэчку і рыбу.
Беларусаў заклікалі скардзіцца на цэны ў КДК. І за два тыдні
на адмысловы нумар нібыта паступіла ўжо больш за 900 скаргаў. У КДК праверылі ледзь больш
за дзвесце, з іх у 15 выпадках змаглі прычапіцца да гандлёвых аб'ектаў.