Выйшла ў свет кніга па фінансавай пісьменнасці для маленькіх беларусаў
Грамадскае аб'яднанне «Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб» і выдавецтва «Рэгістр», пры кансультатыўнай падтрымцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, выпусцілі ілюстраваную кнігу «Свет грошай». З яе дапамогай юныя беларусы змогуць зразумець асновы фінансавай пісьменнасці.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 29 кастрычніка 2016 года. Мерапрыемства пройдзе ў межах 11-й выставы фінансавых паслуг «МанiФэст» па адрасе г. Мінск, пр. Пераможцаў, 4 (Палац спорту). Пачатак у 12.00.
У простай і даступнай форме аўтары кнігі «Свет грошай» распавядаюць пра сутнасць эканамічных з'яў, прызначэнне і зварот грашовых знакаў, планаванн асабістага бюджэту і бюджэту дзяржавы, важнасці наяўнасці ў краіне як свабодных рынкавых адносінаў, так і сацыяльнай падтрымкі неабароненых груп насельніцтва.
«Свет грошай» — гэта першая кніга, у якой распавядаецца пра новыя грошы Беларусі. Менавіта манета каштоўнасцю ў 1 рубель, як сімвал, ўпрыгожвае вокладку выдання. Да таго ж кніга змяшчае больш за сотню яркіх і запамінальных ілюстрацый, якія робяць яе па-свойму ўнікальнай.
Спецыяльна для беларускіх чытачоў былі падрыхтаваны два выдання кнігі: на рускай і беларускай мовах.
У прэзентацыі кнігі «Свет грошай» прымуць удзел:• Антон Балточка — кіраўнік праекта кнігі «Свет грошай», ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб»;• Юлія Саковіч — начальнік аддзела фінансавай пісьменнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;• Таццяна Фалалеева — галоўны рэдактар выдавецтва «Рэгістр».
Весці прэзентацыю будзе Тамара Лісіцкая.Падчас прэзентацыі гледачы змогуць паўдзельнічаць у розных конкурсах і выйграць прызы ад «Ліберальнага клуба» і выдавецтва «Рэгістр». Самыя актыўныя будуць узнагароджаны кнігай «Свет грошай».
Паводле прэсс-рэліза