Украіна забараніла ўвоз свініны з Беларусі

Украіна з 22 чэрвеня ўвяла забарону на ўвоз з Беларусі свіней, прадукцыі і сыравіны з іх у сувязі з выяўленнем на тэрыторыі краіны афрыканскай чумы свіней.



acs.jpg

Як паведамляе Дзяржаўная вэтэрынарная і фітасанітарная служба Украіны, забарона ўведзеная пасля атрымання ўкраінскім бокам афіцыйнага пацверджаньня з боку ветслужбы Беларусі пра ўспышку АЧС на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.
 

У эмбарга трапілі таксама корм для свіней і генэтычны матэрыял.
 

21 чэрвеня забарону на ўвоз свініны з Гарадзенскай вобласці ўвяла Расія.
Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомэры) — заразнае віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Перадаецца пры непасрэдным кантакце хворых жывёл і здаровых, праз прадукты з свініны, а таксама транспартныя сродкі пры перамяшчэнні людзей і жывёл. Вакцыны ад гэтай хваробы няма. Амаль усё пагалоўе хворых свіней гіне.


Учора Дэпартамэнт ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання паведаміў, што Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтрам у паталагічным матэрыяле з трупа свінні, якая належала жыхару вёскі Чапунь Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці, выяўлены генэтычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свіней:
 

«Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага і недапушчэньні распаўсюджвання захворвання».
 

Ведамства нагадвае, што для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі не ўяўляе.

svaboda.org