Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі мяса з Гарадзенскай вобласці
Афрыканская чума свінняў (АЧС) выяўлена ў Беларусі. Рассельгаснагляд уводзіць забарону на пастаўкі свініны, гатовай прадукцыі з гэтага мяса і кармоў з Гарадзенскай вобласці.
Як паведаміў «Інтэрфаксу» начальнік аддзела супрацоўніцтва з замежнымі краінамі ўпраўлення ветэрынарыі Рассельгаснагляда Арцём Даушаў, у службы з'явілася афіцыйная інфармацыя пра тое, што ў асабістай падсобнай гаспадарцы Гарадзенскай вобласці выяўлена АЧС. У сувязі з гэтым
прынята рашэнне пра абмежаванне паставак свініны, прадукцыі свінаводства і кармоў з гэтага рэгіёна Беларусі.
Абмежаванне ўводзіцца з 21 чэрвеня.