У Расіі знішчылі 49 тон вінаграда і гранатаў з Беларусі
У Смаленскай вобласці супрацоўнікі расійскай мытні спынілі чатыры грузавыя аўтамабілі, якія ехалі з боку Беларусі ў аб'езд афіцыйных фітасанітарных кантрольных пастоў.
Пры праверцы высветлілася, што больш за 32 тоны вінаграду і
больш за 16 тон гранатаў перавозіліся без фітасанітарных сертыфікатаў і іншых
суправаджальных дакументаў.
Садавіну знішчылі на палігоне. Перавозчыкаў, грамадзян Беларусі, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе reform.by са спасылкай на Рассельгаснагляд.