У лістападзе сярэдні заробак беларусаў зменшыўся
Паводле звестак Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў лістападзе склаў 996 рублёў, перадае Радыё Свабода.
Гэта на 5,7 рубля менш за заробкі ў кастрычніку, калі ў сярэднім беларусы атрымалі 999,7 рубля. Ад пачатку года заробкі беларусаў выраслі на 1,3 рубля.
Калі ж параўноўваць з лістападам 2017 года, то налічаны сярэдні заробак павялічыўся на 157,1 рубля. А рэальны сярэдні заробак вырас на 12,7%.
За лістапад працоўным Мінска ў сярэднім налічылі 1375,3 рубля. Гэта самы вялікі паказнік у краіне. Найменшы — у Магілёўскай вобласці: 836,3 рубля.
У лістападзе 2015 года Аляксандр Лукашэнка дапускаў, што на пачатку 2018 года запланаваных раней заробкаў па 1000 рублёў можа не атрымацца праз «вялікую колькасць выходных», а з ІІ кварталу «мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1000 рублёў хоць крышачку».
Лукашэнка ўжо больш за 10 гадоў абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» долараў (апошнім часам кажа «па тысячы рублёў»). Але ў 2017 годзе не толькі рэальныя, а і налічаныя сярэднія заробкі не дасягнулі 1000 рублёў. «Па пяцьсот» долараў пакуль атрымлівае не адзін сярэднестатыстычны беларус, а адна сярэднестатыстычная беларуская сям’я.
Радыё Свабода