У Беларусі па «загадзе ўладаў» часова зачыненыя 12 крамаў сеткі OZ
У Беларусі прыпыненая праца 12 крам OZ. Падстава — загад «Аб прыпыненні працы гандлёвага аб'екта». Аб прычынах і тэрмінах аднаўлення працы ў кампаніі не кажуць, але «прымаюць усе магчымыя меры, каб у максімальна кароткія тэрміны аднавіць абслугоўванне кліентаў у поўным аб'ёме».
Як паведамляе TUT.BY, на дадзены момант не працуюць наступныя крамы OZ:
- Мінск, пр-т Незалежнасці, 13,
- Мінск, пр-т Дзяржынскага, 19,
- Мінск, пр-т Дзяржынскага, 122,
- Мінск, Магілёўская, 5б,
- Мінск, Прытыцкага, 97,
- Мінск, Лагойскі тракт, 37,
- Мінск, Русіянава, 4,
- Мінск, пр-т Пераможцаў, 3,
- Гродна, Савецкая, 18,
- Магілёў, Ленінская, 85,
- Бабруйск, Кастрычніцкая, 151б,
- Пінск, Леніна, 28
У кампаніі кажуць, што пытанні з самавывазам з пералічаных крам вырашаюцца з кліентамі ў індывідуальным парадку, аформіць дастаўку цяпер можна альбо ў іншыя пункты самавывазу, альбо кур’ерам.
«Мы шчыра шкадуем аб часовых нязручнасцях, якія ўзніклі ў нашых кліентаў у сувязі з сітуацыяй, якая склалася. Мы актыўна працуем, каб радаваць вас штодня, у тым ліку — і ва ўсіх крамах OZ. Цэнім кожнага і дзякуем за разуменне», — кажуць у кампаніі.
З чым канкрэтна звязана рашэнне дзяржорганаў аб часовым прыпыненні працы гэтых крам, у OZ не тлумачаць. Раней СМІ паведамлялі, што некаторыя з крамаў сеткі не працавалі 26 кастрычніка. Да многіх з тых, хто не працаваў у гэты дзень, цяпер прыходзяць праверкі. Праца некаторых устаноў грамадскага харчавання была прыпыненая на 3 месяцы.