Сярэдні заробак у студзені зменшыўся на 184,6 рубля

У Беларусі сярэдняя зарплата ў студзені знізілася ў параўнанні са снежнем на 184,6 рубля і склала 1 290 рублёў.

7b8452eacff79b36b43d57de8a4cb728.jpg

Такія дадзеныя апублікаваў Белстат.

Самай высокай у студзені была сярэдняя зарплата ў Мінску. Яна склала 1 849 рублёў. Найбольш нізкая зарплата  —  у Магілёўскай вобласці, дзе сярэдняя склала 1 053,5 рубля. Яшчэ ў трох рэгіёнах паказчык быў ніжэй за 1 100 рублёў.

Самая высокая сярэдняя зарплата ў студзені была ў IT — 5 742,2 рубля. Самая нізкая — у цырульнях і салонах прыгажосці — усяго 555,9 рубля.

Паводле belmarket.by