За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 972 пацыенты з COVID-19

За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 972 пацыенты з COVID-19, выпісаныя — 861 пацыент.

755885858044638_1.jpg


Усяго з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 280 428 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, перадае тэлеграм-канал Мінздароўя. Ачунялі 270 289 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Памерлі за суткі 9 чалавек. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1930 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 7367 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 млн. 806 тыс. 777 тэстаў.