Польшча і краіны Балтыі: якія заробкі там, куды беларусы часцей едуць на працу
Жыхары Літвы «на рукі» атрымліваюць больш, чым латышы, але менш, чым эстонцы і палякі. З улікам пакупніцкай здольнасці адрыў ад Латвіі расце, а ад Эстоніі і Польшчы скарачаецца, піша tut.by са спасылкай на ru.delfi.lt.
Паводле дадзеных «Еўрастат» за 2018 год, сярэднія даходы тых, хто не знаходзіцца ў шлюбе і не мае дзяцей, у Літве складалі 722 еўра «на рукі» ў месяц (каля 1670 беларускіх рублёў у пераліку па курсе Нацбанка на 1 верасня), у Латвіі — 709 еўра (1640 рублёў), у Эстоніі — 1141 еўра (2640 рублёў), у Польшчы — 793 еўра (1840 рублёў).
Іншымі словамі, сярэднія намінальныя даходы жыхароў Літвы былі на 2% больш, чым у латышоў, але на 10% менш, чым у палякаў і на 58% менш, чым у эстонцаў.
Аднак дадзеныя «Еўрастат» дадзены не толькі ў еўра, але і ў выглядзе стандарту пакупніцкай здольнасці, які паказвае, чаго вартыя гэтыя сумы на самай справе. Па гэтым паказчыку краіны глядзяцца так: Эстонія (1424 еўра), Польшча (1381 еўра), Літва (1098 еўра), Латвія (961 еўра). Аднак розніца паміж імі мяняецца. З улікам пакупніцкай здольнасці сярэдняя зарплата «на рукі» ў Літве амаль на 13% больш, чым у Літве, але 26% менш, чым у Польшчы і на 30% менш, чым у Эстоніі.
Пакуль яшчэ няма дадзеных аб параўнанні даходаў у краінах Балтыі і Польшчы за 2019 год. Дэпартамент статыстыкі Літвы адзначыў, што сярэдняя зарплата «на паперы» павялічылася на 7,9%, да 1289 еўра.
У Эстоніі за гэты час заробак павялічыўся на 7,4%, да 1419 еўра. Цэнтральнае статыстычнае бюро Латвіі паведаміла, што заробкі ў першым квартале 2019 года павялічыліся на 7,8%, да 1036 еўра. У Польшчы, згодна з найноўшай статыстыкай, зарплаты ў прыватным сектары ў чэрвені павялічыліся на 7,4%, да 5182,43 злотых або 1181 еўра.
Нагадаем, Польшча і Літва ўваходзяць у топ-3 краін, у якія беларусы, па афіцыйна статыстыцы, часцей за ўсё адпраўляюцца на заробкі.
tut.by