Каўбасу з Беларусі не пусцілі ў Расію

Шэсць тон каўбас і вэнджаніны вярнулі на Гродненскі мясакамбінат з Расіі. 



kolbasa.jpg

Пскоўскія ветэрынары на мяжы Расіі ў Невельскім раёне забаранілі ўвоз з Беларусі 5,7 тоны вэнджаніны і каўбасных вырабаў, вырабленых ААТ «Гродненскі мясакамбінат».

Груз накіроўваўся ў Маскоўскую вобласць. Тавар не прапусцілі з-за неадпаведнасці сертыфікатаў патрабаванням Мытнага саюза. У іх быў пацверджаны дабрабыт мясцовасці па асабліва небяспечных і каранцінных хваробах жывёл, аднак без ўказання тэрмінаў дабрабыту, пераліку захворванняў і межаў мясцовасці.

Пскоўскія ветэрынары прынялі рашэнне аб вяртанні тавару адпраўніку, паведамляе «Вячэрні Гродна».