Інстытут сацыялогіі НАН: 8-10 % беларусаў шукаюць працу за мяжой

Вынікі даследавання, прысвечанага будучыні беларускага рынку працы, апублікаваныя ў апошнім нумары часопісу «Финансы, учет, аудит» (міністр фінансаў уваходзіць у рэдакцыйную калегію часопісу). У артыкуле «Куда устремлены взгляды белорусов?» прыводзяцца несуцяшальныя лічбы і прагнозы.

screen_shot_2017_08_05_at_11.41.35_660x436.png


Аўтар публікацыі спасылаецца на афіцыйную статыстыку, з якой вынікае, што ледзь не кожны 10-ты беларус (8-10 %) шукае працу за мяжою.
«Калі іх намаганні завершацца поспехам (а попыт на іх досыць вялікі), нашу эканоміку чакаюць сурʼёзныя праблемы. Большая частка ахвотных працаваць за мяжою (каля 75 %) — гэта мужчыны. У выніку рэспубліка можа сутыкнуцца з негатыўнымі дэмаграфічнымі наступствамі ў выглядзе дыспрапорцыі структуры насельніцтва паводле полу, што перашкаджае фарміраванню семʼяў, а таксама адмоўна ўплывае на ўзнаўленне насельніцтва», — адзначае аўтар.
У артыкуле таксама адзначаецца, што беларусы сталі часцей шукаць працу на Захадзе, бо ў Расеі заробкі значна ўпалі.
Паводле Белсат