Bloomberg: Нафта WTI каштуе ў два разы танней за малако

Цэны на нафту West Texas Intermediate (WTI) апусціліся да мінімуму з мая 2003 года, з-за чаго нафта ў ЗША стала каштаваць удвая менш, чым малако. 



nieft.jpg

Як адзначае Bloomberg, кошт аднаго галона (3,79 л) нафты WTI складае ў цяперашні час прыкладна палову галона малака класа III, якое гандлюецца на ф’ючэрснай біржы ў Чыкага. Суадносіны аказалася горшым для нафты з 2004 года.

У ходзе таргоў у сераду WTI падала да $26,19 за барэль, што адпавядае 62 цэнтам за галон.

Ф’ючэрсы на малако гандляваліся на ўзроўні $13,74 за 100 фунтаў (фунт — 453,6 грама), або $1,18 за галон.