Беларусь прапануе Мазамбіку разам рабіць трактары і камбайны
Беларусь прапануе Мазамбіку сумесныя праекты ў сельскай гаспадарарцы і машынабудаванні. Пра гэта сёння ішла размова на чарговых кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.
Галоўнай тэмай перамоў стала актывізацыя ўсяго комплексу двухбаковых адносін, перш за ўсё, у эканамічнай сферы. "Бакі таксама абмеркавалі перспектыўныя кірункі дзелавога партнёрства, разгледзелі канкрэтныя ініцыятывы беларускага боку па рэалізацыі сумесных праектаў у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, машынабудавання, энергетыкі", — паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Кансультацыі адбыліся ў ходзе візіту ў Мазамбік беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым. Мазамбікскую дэлегацыю на іх ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Ньелеці Мандлане.
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, БелГПП і шэрагу беларускіх кампаній, уключна з ААТ "Прамагралізінг" і ААТ "МАЗ".
Паведамляецца, што члены беларускай дэлегацыі правялі сустрэчы з прэм'ер-міністрам Мазамбіка Карласам Расарыё, міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Жазэ Пашак, членамі палітбюро кіруючай партыі Фрэліма, іншымі афіцыйнымі асобамі. Аднак, ніякіх канкрэтных дамоўленасцей дасягнута не было.