Беларускія тралейбусы паедуць у Адэсу

"Белкамунмаш" выйграў тэндэр на пастаўку тралейбусаў у Адэсу. Кошт кантракту складае 8 млн 37 тыс. еўра.

trolleybus_belkommunmash.jpg


Сайт амбасады Беларусі ва Украіне паведамляе, што Адэса набудзе ў Беларусі 47 тралейбусаў за кошт крэдытных сродкаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

trolleybus_belkommunmash_1.jpg

Фота: "Белкамунмаш"
«Сучасны дызайн, светлы і прасторны салон, якія задавальняюць пажаданні пасажыраў», — так характарызуецца дадзеная мадэль на сайце кампаніі.
Тыдзень таму тэндэр на пастаўку аўтобусаў у Кіеў выйграў Мінскі аўтазавод. Сталіца Украіны мае намер закупіць 70 гарадскіх нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ-203, якія абыдуцца гораду прыкладна ў 12 500 000 даляраў, а таксама 30 гарадскіх аўтобусаў асабліва вялікай умяшчальнасці МАЗ-215 на суму 7 800 000 даляраў.
Украінскі бок традыцыйна купляе гарадскую тэхніку ў беларусаў. Пра гэта распавядалі ўкраінскія чыноўнікі падчас леташняга візіта ў Мінск.
Нядаўна беларускія трактары і аўтобусы тэставаў асабіста мэр Кіева Віталь Клічко. З-за лаяльнасці ў адносінах да беларускай тэхнікі прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнка нават даставалася ад апазіцыі.
tut.by