12+ЕС. Улада апрылюдніла спіс «недружалюбных» для Беларусі краін 13 пунктаў
Цяпер усім несяброўскім краінам можна не вяртаць пазыкі. Што фактычна азначае дэфолт нашай краіны.
Апублічаны спіс “недружалюбных” для уладаў Беларусі краін. Ён складаецца з 13 пунктаў:
- Аўсталійскі саюз
- Дзяржавы — сябры Еўрапейскага саюза
- Канада
- Каралеўства Ліхтэнштэйн
- Каралеўства Нарвегія
- Новая Зеландыя
- Рэспубліка Албанія
- Рэспубліка Ісландыя
- Рэспубліка Паўночная Македонія
- Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
- Злучаныя Штаты Амерыкі
- Чарнагорыя
- Швейцарская Канфедэрацыя
У спіс увайшлі краіны ЕС, ЗША, Канада, Вялікабрытанія і іншыя заходнія краіны. Усяго, як належыць, злыдняў трынаццаць. Такім краінам цяпер, у адпаведнасці з указам Лукашэнкі можна не вяртаць пазыкі і не аддаваць грошы.