Памёр Юрый Варонежцаў

Пра гэта паведамілі яго родныя ў Facebook. Аб прычыне смерці не паведамляецца.

321655_260847970623909_162038178_n.jpg


Юрый Варонежцаў стаяў ля вытокаў дэмакратычнага руху не толькі Беларусі, але і СССР.

Нарадзіўся 23 снежня 1955 года ў Маскве ў сям’і вайсковага перакладчыка і лекара. Дзяцінства правёў у ГДР. У 1973 годзе скончыў з залатым медалём сярэднюю школу ў Брэсце, у 1978 годзе-фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск). Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм (ІМС) Акадэміі навук БССР, пасля заканчэння аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам СССР ад Гомеля. У Вярхоўным Савеце СССР працаваў членам камісіі па экалогіі, затым старшынёй падкамітэту па экалагічных праблемах прамысловага комплексу СССР, адказным сакратаром камісіі ВС СССР па разглядзе прычын аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ацэнцы дзеянняў службовых асоб у пасляаварыйны перыяд. Адказваў у Вярхоўным Савеце СССР за распрацоўку праграмы пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і адпаведных заканадаўчых актаў. Пасля путчу 1991 года абраны на пасаду намесніка Старшыні Савета Саюза ВС СССР, якую займаў да распаду СССР.

Член Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы з моманту яе стварэння акадэмікам Андрэем Сахаравым. У жніўні 1991 падчас путчу ГКЧП года прымаў удзел у абароне Белага дома ў Маскве.

Пасля распаду СССР працаваў загадчыкам лабараторыі ў ІМС Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выканаўчым дырэктарам аддзялення Беларускага аддзялення Фонду Сораса, намеснікам старшыні праўлення Фонду ім. Льва Сапегі, у іншых няўрадавых арганізацыях. З'яўляецца адным з заснавальнікаў Беларускага сацыяльна-экалагічнага Саюза «Чарнобыль» (з 1992 па 2001 яго віцэ-прэзідэнт), «Грамадзянскіх ініцыятыў», «Прававой ініцыятывы» і яшчэ некалькіх беларускіх НДА.

У складзе аргкамітэта руху «Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь» удзельнічаў у арганізацыі пратэстаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Член камісіі «Грамадскай экалагічнай экспертызы праекта будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь», якая дала адмоўнае заключэнне аб магчымасці гэтай будоўлі на тэрыторыі Рэспублікі.

Аўтарам законапраекта «Аб экалагічнай бяспекі грамадзян».

Кандыдат тэхнічных навук. Аўтар больш за 30 вынаходак, двух манаграфій і каля 50 навуковых публікацый. Найбольш важныя вынаходкі: аўтарскае пасведчанне СССР № 1225370 «Дазіметр гама-выпраменьвання»; аўтарскае пасведчанне СССР № 1225371 «Спосаб вызначэння паглынутай дозы гама-выпраменьвання»

Сябра Нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, у якую ўваходзіў з моманту яе стварэння. З пачатку 2010 года — у руху «Гавары праўду!». Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, аўтар некалькіх соцень публікацый у беларускіх і замежных выданнях.


«Новы час» выказвае свае спачуванні сябрам і родным Юрыя Іванавіча.