ЗША. Сківіцы і паліткарэктнасць
Кіраўніцтва нацыянальнага гістарычнага помніка Маўнт-Вернан — маёнтак першага амерыканскага прэзідэнта Джорджа Вашынгтона, які знаходзіцца ў штаце Пенсільванія, — не вытрымала ціску грамадскасці.
Людзі патрабавалі прыбраць з экспазіцыі сківіцу прэзідэнта.
Нагадаем, што ў першага гаранта Злучаных Штатаў былі вялікія праблемы з зубамі. Першы зуб Вашынгтону выдалілі ўжо ў 24 гады. Хутка ён пачаў насіць паўнавартасныя ўстаўныя сківіцы.
Гэты факт быў часткай міфу пра Вашынгтона да таго часу, пакуль гісторыкі не зацікавіліся асаблівасцямі стаматалогіі канца XVIII стагоддзя. Аказваецца, у тыя часы зубныя пратэзы рабілі ў асноўным з натуральных матэрыялаў, напрыклад, са слановай косці. Але самым лепшым і дарагім матэрыялам лічыліся чалавечыя зубы.
Як правіла, гэтыя зубы проста выдзіралі ў рабоў без усялякай анестэзіі. Менавіта такія зубы для сваёй сківіцы набыў і Джордж Вашынгтон.
Гэты факт быў вядомы дастаткова даўно, але ўспрымаўся як кур’ёз. Аднак у нашы часы паліткарэктнасці пратэз вырашылі схаваць як мага далей.
Застаецца дадаць, што рыкашэтам уся гэтая гісторыя ўдарыла па спадчыне амерыканскай рэвалюцыі. Пішуць пра тое, што сваю прамову на інаўгурацыі на пасаду прэзідэнта Вашынгтон мог прамаўляць ротам, які «быў поўны зубоў, выдраных у рабоў».
Паводле амерыканскай прэсы