Землятрусы ў Японіі. Загінулі 27 чалавек

Колькасць загінуўшых у выніку двух землятрусаў у Японіі павялічылася да 27 чалавек, некалькі сотняў атрымалі розныя траўмы, паведамляе bbc.

160416064536_japan_earthquake_in_mashiki_kumamoto__624x415_ap.jpg


Другі землятрус адбыўся ў ноч на суботу. Яго магнітуда склала 7,3, ачаг знаходзіўся на глыбіні 10 кіламетраў. Першы землятрус магнітудай 6,5 адбыўся ў чацвер. Тады загінулі дзевяць чалавек.
Улады прэфектуры Кумамота на востраве Кюсю, дзе найбольш моцна адчуваліся штуршкі, паведамляюць аб разбурэннях, пашкоджаных дарогах і лініях электраперадач, мясцовая бальніца была эвакуяваная з-за небяспекі абвалу.
У горадзе Ятсушыра пачаліся пажары, у многіх гарадах адбыліся адключэнні электрычнасці.
У рэгіён прыбылі дадатковыя выратавальныя атрады і вайсковыя падраздзяленні, якія шукаюць пад заваламі будынкаў людзей і дапамагаюць тым, хто застаўся без прытулку.

160416011636_japan_kumamoto_earthquake_1_624x415_ap.jpg


Паступае таксама шмат звестак аб людзях, заблакаваных пад абломкамі будынкаў, сярод іх некалькі дзясяткаў жыхароў дома для састарэлых у Машыкі.
Было абвешчана папярэджаньне аб магчымасці цунамі, якое было знята праз 50 хвілін.
Па паведамленнях тэлеканала NHK, у вёсцы Нісіхара павалілася плаціна.

160416012100_kumamoto_earthquake_624x415_afp.jpg


Пры гэтым, як сцвярджаюць мясцовыя ўлады, ні адно з атамных энергетычных прадпрыемстваў не пацярпела.
Тысячы людзей пакінулі свае дамы, баючыся, што тыя могуць абваліцца. Яны застаюцца на вуліцах і ў парках, схаваўшыся ад холаду коўдрамі, перадае карэспандэнт Бі-бі-сі.

160416011452_japan_kumamoto_earthquake_624x415_ap.jpg


Новы землятрус адбыўся праз крыху больш за сутак пасля таго, як у гэтым жа раёне ў выніку падземных штуршкоў магнітудай 6,4 загінулі не менш за дзевяць чалавек.
Японія — адна з найбольш схільных да землятрусаў краіна.11 сакавіка 2011 г. ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Японіі адбыўся землятрус магнітудай 9 балаў, які выклікаў цунамі.У выніку гэтай прыроднай катастрофы загінула амаль 15 тысяч чалавек, больш за 2,5 тысяч да гэтага часу лічацца ў спісе зніклых без вестак.Адным з самых сур'ёзных наступстваў землятрусу і цунамі стала серыя аварый на АЭС «Фукусіма-1».Выбухі, выкліканыя збоем у сістэме астуджэння, пашкодзілі чатыры з шасці рэактараў. У радыусе 20 км ад АЭС была ўсталяваная зона адчужэння.