Замежная прэса пра Беларусь
Беларускі лідэр Лукашэнка спрабуе быць і нашым і вашым. Да гэтага часу яму ўдавалася супрацьстаяць патрабаванням Крамлю прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Адначасова па патрабаванню ЕС ён дазволіў адной з апазіцыйных груповак «За свабоду» прайсці афіцыйную рэгістрацыю. Аднак расійскія грошы могуць аказацца мацней за еўрапейскую дыпламатыю. Эканоміка Беларусі вельмі залежыць ад таннага расійскага газу, і краіна ўжо вінаватая Расіі больш за 1,5 мільярда долараў.
Беларускі лідэр Лукашэнка спрабуе быць і нашым і вашым. Да гэтага часу яму ўдавалася супрацьстаяць патрабаванням Крамлю прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Адначасова па патрабаванню
ЕС ён дазволіў адной з апазіцыйных груповак «За свабоду» прайсці афіцыйную рэгістрацыю. Аднак расійскія грошы могуць аказацца мацней за еўрапейскую дыпламатыю. Эканоміка Беларусі
вельмі залежыць ад таннага расійскага газу, і краіна ўжо вінаватая Расіі больш за 1,5 мільярда долараў. Адзінае выйсце для Лукашэнкі — гэта слухаць, што кажа Еўропа, і рабіць пры гэтым
выгляд, што ён па-ранейшаму лаяльны да Расіі.
«Newsweek» (ЗША)
Парламент Беларусі будзе разглядаць пытанне пра прызнанне сепаратысцкіх Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Заява пра гэта была зробленая прэзідэнтам Беларусі пасля візіту ў Сербію. Цікава, што за выкананне
задання Крамлю Мінск атрымае фінансавую дапамогу. Прэм’ер Пуцін ужо загадаў выдаць Беларусі 500 мільёнаў долараў.
«Наша Абхазия» (Грузія)
Наш сусед, прэзідэнт Беларусі, заявіў, што дамовы з МВФ дазваляюць яму атрымаць крэдыт максімум пад 2 працэнты, а расійскія браты прапануюць яму крэдыты пад 5 працэнтаў з адтэрміноўкай усяго на
3–5 гадоў. Магчыма таму, што з 21 па 24 лютага Лукашэнка зрабіў шэраг супярэчлівых заяў. Яно зразумела: беларуская гаспадарка, адчыненая на знешніх рынках, абсалютна залежыць ад сродкаў і
Захаду, і Расіі. Галоўнае, што ў Беларусі няма сваіх абаротных сродкаў. Працягваючы займацца складанай перапрацоўкай у хімічнай і машынабудаўнічай галінах, Беларусь вымагае папярэдніх аплатаў усіх
гэтых сегментаў рынку, каб потым выдаваць «на гара» экспартную прадукцыю.
«Хайвей» (Украіна)
Беларускія праваабаронцы лічаць, што гісторыя Яны Паляковай стварае не вельмі прыгожую сітуацыю для ўладаў краіны. Справа ў тым, што хутка ў Бруселі будзе вырашацца пытанне пра тое, працягваць або не
візавыя абмежаванні для шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку і для прэзідэнта.
«Коммерсантъ» (Расія)
Прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі паставіць Беларусь у вельмі дрэннае становішча ў вачах Еўрапейскага Саюзу, паколькі рашэнне пра сяброўства Беларусі ў праграме «Усходняе
партнёрства» будзе прымацца на аснове кансенсусу ўсіх 27 краін. Дастаткова аднаго, хто выступіць супраць, каб Беларусь пазбавілі права быць сябрам праграмы партнёрства.
«Day.az» (Азербайджан)