Замежная прэса пра Беларусь
Адзін час (усе 1990-я і нават больш) была мода вымяраць патрыятызм у “лукашэнках. Інакш кажучы, чым гучней пакрыўдзіш Расію і пахваліш братэрскую Беларусь, тым ты большы рускі патрыёт. Расію (чытай Ельцына) крыўдзілі за тое, што яна (ён) не жадае інтэграцыі. Быццам волат Бацька адчыняе нам братэрскія абдымкі, а Расія (Ельцын), да вялікага нашага сораму, ад гэтых абдымкаў ухіляецца. Для “сапраўдных патрыётаў Расіі Беларусь ператварылася ў Расію.
Адзін час (усе 1990-я і нават больш) была мода вымяраць патрыятызм у “лукашэнках. Інакш кажучы, чым гучней пакрыўдзіш Расію і пахваліш братэрскую Беларусь, тым ты большы рускі
патрыёт. Расію (чытай Ельцына) крыўдзілі за тое, што яна (ён) не жадае інтэграцыі. Быццам волат Бацька адчыняе нам братэрскія абдымкі, а Расія (Ельцын), да вялікага нашага сораму, ад гэтых абдымкаў
ухіляецца. Для “сапраўдных патрыётаў Расіі Беларусь ператварылася ў Расію. Беларусь, якую яны бачылі з вокнаў рэстаранаў падчас “братэрскіх сустрэч, іх цікавіла
мала, а вось магчымасць укалоць Ельцына цікавіла вельмі моцна. Гульня ў добрую і справядлівую Беларусь і злую Расію прыносіла палітычныя пункты ў Расіі! У яе нагуляліся ад душы і Зюганаў, і
Жырыноўскі, і Селязнёў, і Лужкоў — усе, каму была ахвота.
“Взгляд (Расія)
Аляксандр Лукашэнка атрымаў расійскія крэдыты, зацвердзіў паперы па АДКБ у адказ, аднак юрыдычна яго подпіс не мае сілы. Канстытуцыя Беларусі забараняе дасылаць салдат за мяжу, і змяняць гэты закон у
Мінску не збіраюцца.
Каспаров.ру (Расія)
Як паказала пасяджэнне “круглага стала на гэту тэму (новы закон пра СМІ), нягледзячы на ўсе размовы ўладаў пра лібералізацыю, прадстаўнікі недзяржаўных СМІ ілюзій не маюць.
“Круглы стол быў арганізаваны не для таго, каб знайсці адказы на праблемныя пытанні, а каб прадэманстраваць Еўрасаюзу дыялог “з удзелам розных бакоў.
“Независимая газета (Расія)
Масква ўжо не спяшаецца ісці на саступкі Мінску ў важных для яго эканамічных пытаннях. Магчымасць будаўніцтва другой ніткі газаправода Ямал — Еўропа праз тэрыторыю Беларусі пакуль не
разглядаецца. Па пастаўках энерганосьбітаў адносіны саюзнікаў таксама складваюцца не так, як хацелася б Мінску.
“Время новостей (Расія)
На днях Расія пагадзілася на выдачу Мінску крэдыту памерам у 2 мільярда долараў. Акрамя таго, у абмен на пераход у разліках на расійскія рублі Масква гатовая выдаць Беларусі крэдыт у некалькі
дзесяткаў мільярдаў рублёў. Крэдыт, натуральна, льготны. І, здаецца, мала хто ў “Белым доме верыць, што саюзнік будзе яго вяртаць. Не кажучы ўжо пра тое, што прыхаваныя расійскія
датацыі беларускай эканомікі складаюць, па некаторых разліках, 5 мільярдаў долараў штогод.
DPLSI (Латвія)
Яшчэ большае незадавальненне выклікала ў кіраўніцтва краіны (Беларусь) пазіцыя Масквы па будаўніцтву беларускай АЭС і другой ніткі газаправоду Ямал — Еўропа. Расійскі дыпламат заявіў, што
фінансаванне будаўніцтва атамнай станцыі павінна весціся за кошт расійскіх крэдытаў, якія “будуць ісці на аснове максімальна спрыяльных умоў фінансавання па працэнтных стаўках і па тэрмінах
вяртання. Аднак у той жа момант бочку мёду ён сапсаваў, заявіўшы пра магчымасць паўтарэння армянскага сцэнару. Нагадаем, што ў 2005 годзе з-за таго, што Ерэван не быў у стане вярнуць шэраг
займаў, пад кантроль Расіі перайшлі некалькі буйных армянскіх прадпрыемстваў. А Аляксандр Лукашэнка ніколі не хаваў гонару за тое, што не дапусціў варварскай прыватызацыі беларускай уласнасці
расіянамі.
“Новые Известия (Расія)