Xiaomi пачала блакаваць смартфоны ў асобных рэгіёнах свету, уключаючы Крым

Блакаванні пачаліся ў краінах, якія патрапілі пад санкцыі ЗША. У Іране, Сірыі, Паўночнай Карэі, Судане і Крыме карыстальнікі бачаць на экране папярэджанне аб тым, што Xiaomi не дазваляе продаж прадукту на гэтай тэрыторыі, паведамляе xda-developers.

photo_2021_09_11_16_07_32.jpg

«Палітыка Xiaomi не дазваляе продаж або эксплуатацыю прадукту на тэрыторыі, на якой вы спрабавалі яго актываваць. Калі ласка, звяжыцеся з рознічнымі прадаўцамі наўпрост для атрымання дадатковай інфармацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Для абыходу блакавання патрабуецца перапрашыў прылады неафіцыйным кастамам.
Раней кітайская кампанія ніколі не ўмешвалася ў працу сваіх прылад у выдаленым рэжыме, хоць забараняла прадаваць свае тэлефоны ў некаторых рэгіёнах.
Смартфоны, актываваныя на тэрыторыі іншых краін, працягваюць працаваць.
Паводле xda-developers.com