Вуліцамі Варшавы праходзіць шматтысячны «Марш незалежнасці» (ФОТА)
Агулам у Варшаве 11 лістапада адначасова праходзіла каля дзесяці масавых мерапрыемстваў.
«Марш незалежнасці» распачаўся ў
цэнтры польскай сталіцы на Ратундзе Дмоўскага. Сёлета Марш праходзіць у дзясяты
раз. Маштабная акцыя завершыцца каля Нацыянальнага стадыёна, у гэтым годзе
маніфестанты ідуць пад лозунгам «Дбай аб усім народзе!».
Агулам у Варшаве 11 лістапада ў Дзень незалежнасці адначасова праходзяць каля дзесяці масавых мерапрыемстваў. Святкаванні 101 гадавіны незалежнасці прыцягнулі на варшаўскія вуліцы тысячы і тысячы палякаў:
— Раней мы вучылі святкаваць Дзень незалежнасці нашых дзяцей, цяпер вучым унукаў. Бачылі прэзідэнта. Вырашылі купіць нацыянальныя сцягі і значкі.
Палякі маюць неадназначнае стаўленне да «Маршу незалежнасці», часцяком у адрас удзельнікаў маршу гучаць абвінавачанні ў ксенафобіі і шавінізме. У сувязі з гэтым, адначасова з «Маршам незалежнасці» побач з ім праходзіць марш антыфашыстаў. Паводле папярэдніх дадзеных сутыкненняў паміж удзельнікамі дзвюх дэманстрацый не зафіксавана.
Марш антыфашыстаў
У сувязі з правядзеннем разнастайных урачыстых мерапрыемстваў цэнтральныя вуліцы польскай сталіцы закрытыя для руху дарожнага транспарту.
Фота: PAP/Tomasz Gzell, Radek Pietruszka, Wojciech Olkuśnik.