Ваеначальніка «ДНР», які анансаваў прымяненне РФ хімічнай зброі ў Марыупалі, затрымала ФСБ
У акупаваным Данецку супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі Расіі затрымалі неафіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны так званай «ДНР» Эдуарда Басурына. Пра гэта заявіла Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны, паведамляе Еспресо.
![wr_960_16.webp wr_960_16.webp](/img/v1/images/wr_960_16.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Устаноўлена, што пасля зносін з супрацоўнікамі ФСБ у
невядомым кірунку вывезены Эдуард Басурын, намеснік камандуючага корпуса Мінабароны «ДНР», — адзначае ўкраінская ваенная выведка.
Затрыманне звязваюць з «неасцярожнай заявай, якая
раскрыла планы РФ прымяніць хімічную зброю супраць украінскіх абаронцаў Марыупаля».
Нагадаем, расійскія СМІ распаўсюдзілі заяву Басурына, што
штурмаваць падземныя ўмацаванні «Азоўсталі» ў Марыупалі няма сэнсу.
Маўляў, мэтазгодна перакрыць усе выхады і скарыстацца хімічнай зброяй.
Пазней у абложаным Марыупалі сапраўды было зафіксавана падзенне снарада з невядомым хімічным рэчывам, ад якога пацярпелі некалькі ўкраінскіх абаронцаў горада.