«Вялікая трагедыя». Пяскоў прызнаў велізарныя страты РФ ва Украіне
Пра гэта прэс-сакратар Пуціна заявіў у інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу «Sky News». Журналіст адзначыў, што Расія страціла тысячы жаўнераў, 6 генералаў, сотні танкаў, і спытаў, ці не прыніжэнне гэта для РФ. Пяскоў запярэчыў: «Не, гэта няправільнае разуменне таго, што адбываецца». Ён дадаў, што «амаль усё» было зразумета журналістам няправільна.
У той жа час на ўдакладняючае пытанне журналіста пра тое, ці
страціла РФ тысячы сваіх людзей у гэтай вайне, Пяскоў адказаў: «Так, у нас
значныя страты, гэта велізарная трагедыя для нас».
Ён апраўдаў адвод войскаў у Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцях
(як вядома, праведзены з мэтай перагрупоўкі) не значнымі стратамі Расіі ў гэтых
рэгіёнах, а «добрай воляй».
«Але наконт двух рэгіёнаў, то адступленне ад Кіева і
Чарнігава — гэта жэст добрай волі падчас перамоў. Гэта быў акт добрай волі, каб
зняць напружанне з гэтых рэгіёнаў і паказаць, што Расія гатовая стварыць
камфортныя ўмовы для працягу перамоў».
Раней галоўны ваенкам Краснаярскага краю РФ Андрэй
Лысенка заявіў, што Расія не вядзе падлік загінулых салдат на вайне ва
Украіне. На пытанне журналістаў адносна страт ён адмовіўся адказваць,
аргументаваўшы гэта тым, што задаваць такія пытанні «непрыстойна» і «пошла».
Паводле даных ВСУ, агульныя баявыя страты расійцаў з 24
лютага па 6 красавіка арыентыровачна склалі 18 600 чалавек.
Паводле unian.net.