Ва Украіне забаранілі георгіеўскую стужку
Георгіеўская стужка з гэтага часу па-за законам ва Украіне. За яе нашэнне змогуць аштрафаваць і нават арыштаваць.
Вярхоўная Рада забараніла георгіеўскую стужку ва Украіне. За законапраект прагаласавалі 238 народных дэпутатаў.
Паводле прынятага закону, у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях ўводзіцца артыкул пад назвай "Выраб і прапаганда георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі".
За публічную дэманстрацыю або нашэнне стужкі прадугледжана пакаранне ў выглядзе 50-150 неабкладальных мінімумаў (850–2550 грыўняў).
У выпадку паўторнай правіны на працягу аднаго года — ад 150 да 300 неабкладальных мінімумаў (2550–5100 грыўняў) і адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.
Ініцыятарам законапраекта выступіў нардэп ад НФ Антон Герашчанка. У яго тлумачальнай запісцы сказана, што георгіеўская стужка ва Украіне стала "сімвалам расійскай акупацыі і агрэсіі".
Адзначым, што нядаўна ў Amnesty International заявілі, што закон аб дэкамунізацыі парушае правы чалавека, а затрыманні за выкарыстанне савецкай сімволікі недапушчальныя.
Тым часам паліцыя расследуе прабег са сцягамі СССР у Адэскай вобласці, а падлетка прысудзілі ўмоўна за камунізм у сацсетках.
Паводле Корреспондент.net