Гістарычны дзень для Украіны: падпісана дамова аб бязвізе з ЕС
У Страсбургу 17 траўня ўрачыста падпісалі фінальны дакумент аб адмене візавага рэжыму паміж Украінай і Еўрасаюзам.
Свае подпісы пад рашэннем аб бязвізе паставілі старшыня Еўрапейскага парламента Антоніа Таяні і прадстаўнік Мальты, як краіны, якая старшынствуе ў ЕС, паведамляе tsn.ua.
Таксама за працэдурай назіраў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Цяпер застаўся толькі адзін фармальны крок — за пяць дзён дакумент павінны апублікаваць у часопісе Еўрапейскага саюза. Праз 20 дзён пасля гэтага, прыкладна 11 чэрвеня, бязвізавы рэжым для ўкраінцаў пачне дзейнічаць.